Музыка Швецыі
Музыка Швецыі (шведск.: Svensk musik) — нацыянальная музычная культура Швецыі.
Першага росквіту шведская класічная музыка дасягнула ў творчасці шведскага кампазітара позняга барока, першага буйнога кампазітара ў гісторыі Швецыі Юхана Хельміка Румана, якія навучаўся ў Лондане, у тым ліку ў Гендэля.
У эпоху рамантызму шведскія кампазітары ў сваіх творах надавалі ўвагу пазычанням з шведскіх народных матываў, што спрыяла фарміраванню нацыянальнай музыкі. Гэты перыяд характарызуецца таксама росквітам духоўнай, царкоўнай і арганнай музыкі.
Сярод шведскіх кампазітараў варта адзначыць Карла Мікаэля Бельмана, Франца Бервальда, Ота Ліндблада, Вільгельма Петэрсан-Бергера, Вільгельма Стенхаммара, Хуга Альвена, Аллана Петтерссона, а таксама кампазітараў-арганістаў - Ота Ульсона і Эльфрыда Андрэя.
Вялікі ўклад у нацыянальную музычную культуру ўнеслі Хільдынг Русенберг, Свен-Эрык Бэк, Інгрыд Лідхальм, а таксама Карл-Біргер Блумдаль.
Заслужаным аўтарытэтам карыстаецца ў краіне сімфанічны аркестр шведскага радыё і аркестр Стакгольмскай філармоніі. Заснаваная ў 1773, шведская каралеўская опера лічыцца адной з самых лепшых у Еўропе. Сярод вядомых шведскіх оперных спевакоў - Эйнар Андэрсан, Біргіт Нільсан, Юсі Б’ёрлінг, Малена Эрнман, Катарына Карнеус.
Гітарыст-наватар Інгві Мальмстын — адзін з заснавальнікаў неа-класік метала ў Швецыі.
Сярод папулярных метал-гуртоў — «HammerFall», «Sabaton», «Evergrey», «Pain».
Швецыя з’яўляецца радзімай многіх «цяжкіх» і «змрочных» напрамкаў металічнай музыкі — меладычнага дэз-металу (At the Gates) і мадэрн дэз-металу (In Flames), дум-металу (Candlemass, Draconian), сімфанічнага металу (Therion), блэк-металу, пэган-металу і вікінг-металу (Bathory).
Найбольш вядомыя гурты:
- Arch Enemy,
- Avatar,
- Dark Funeral,
- Dark Tranquillity,
- Hypocrisy,
- Deathstars,
- The Haunted,
- Katatonia,
- Marduk,
- Meshuggah,
- Naglfar,
- Opeth,
- Scar Symmetry,
- Soilwork,
- Tiamat,
- Vintersorg,
- Lake of Tears,
- In Flames.
Сусветнае прызнанне атрымалі шведскія поп-калектывы і выканаўцы:
- Roxette,
- Доктар Албан,
- ABBA,
- Ace of Base,
- EMD,
- Europe,
- E-Type,
- Army of Lovers,
- The Cardigans,
- Covenant,
- Vacuum,
- Secret Service,
- September,
- Danny Saucedo,
- Yaki-Da,
- Bosson,
- Джэй-Джэй Ёхансан,
- Basshunter,
- Араш.
Шведскія музычныя гурты, якія робяць меншы акцэнт на папулярную музыку, сталі даволі вядомымі ў апошнія гады:
- Цім Скёльд,
- The Ark,
- The Hives,
- Mando Diao,
- Sugarplum Fairy,
- The Sounds,
- Refused,
- Millencolin,
- The (International) Noise Conspiracy,
- Sahara Hotnights,
- The Hellacopters,
- The Soundtrack of Our Lives,
- Kent,
- Infinite Mass,
- Timbuktu,
- Looptroop і Airbase (Jezper Söderlund).
Прагрэсіў, фолк, хаус
[правіць | правіць зыходнік]Сярод «Progressive rock" груп найбольш вядомыя The Flower Kings, Kaipa і Pain of Salvation. У 1960-х гадах у Швецыі былі надзвычай папулярныя групы Hootenanny Singers і Hep Stars.
У стылі скандынаўскага фолк-рока ў 1990-я гралі гурты Garmarna і Hedningarna. Таксама сусветна вядомая група a cappella The Real Group.У цяперашні час у электроннай танцавальнай музыцы папулярныя DJ і прадзюсары, якія працуюць у стылі house і якіх называюць «Swedish House Mafia»: Axwell, Steve Angello і Sebastian Ingrosso.
Музычныя фестывалі
[правіць | правіць зыходнік]Самыя вядомыя фэсты ў Швецыі:
- Arvikafestivalen,
- Falun Folkmusik Festival,
- Göteborgs Jazz Festival,
- Metaltown,
- Musik vid Siljan,
- Peace & Love,
- Pier Pressure,
- Stockholm Pride,
- Storsjöyran,
- Sweden Rock Festival,
- Way out West,
- West Coast Riot.